Comments by "Денис Адамин" (@user-jb7dq8lx2t) on "Лучшие друзья не нужны/ Я разочаровалась в дружбе/ Дружба не нужна" video.

  1. 2
  2. Дружба - гэта адна з форм любові. Правільна зрабілі, што перасталі мець адносіны з такімі сябрамі, бо, відаць, гульня была шмат у чым у адныя вароты У іх быў канкрэтны недахоп любові. Спрабую сабе ўявіць. У чалавека прынцып не пазычаць грошы. Як ты гэта не абзаві ці прынцып ці неяк інакш, але гэта, па сутнасці няздольнасць да сапраўднай любові. Чалавек, няздольны ставіць сябе на месца іншага. Недзе глыбока ў душы ён лічыць сябе самым галоўным і лепшым, ён мае нейкі камфорт у плане тых жа грошай, але не здольны падзяліцца гэтым камфортам з блізкім чалавекам. Гэта, па сутнасці, гардыня і той жа самы эгаізм. З яе боку дружба да Вас мела меркантыльны характар, ва ўсялякім разе ў гэтым асобным спектры. А тое яшчэ пагаршае яе стан, што яна не патэлефанавала Вам. Яна выкарыстоўвала Вас. Прабачце яе, забудзьце пра яе і не майце адносін з ёю дзеля сваёй бяспекі. Яна і надалей будзе выкарыстоўваць Вас. Эгаізм не здольны любіць. А Вы ўсё роўна верце ў лепшае ў людзях, але бкдзьце больш асцярожнымі ў гэтым плане, не давайце сябе выкарыстоўваць. Такой строгасцю Вы зробіце дабро гэтым эгаісткам і можа хоць крыху яны задумаюцца. Зайздрасць. Гэта таксама форма гардыні. Гэта калі я не ўмею радавацца шчасцю другіх. Калі бесы мяне круцяць ад таго, што ў другіх лепш. Чаму пачынае яе круціць? Таму што ў глыбіні душы, што Вам нават не прагаворваецца, яны лічыць сябе лепшай за Вас. Яна не можа Вас падсвядома зрабіць роўнай, успрымаць як роўную, што вельмі важна ў дружбе і каханні. Таму бес зайздрасці і апанаваў яе. Яна сама сваёй гардыняй і эгаізмам запусціла сабе яго ў душу. Каб яна любіла Вас, як сяброўку і ставіла роўнай, то бесы ўцякалі б ад яе як ад агню. Мне здаецца, што Вы вельмі добры чалавек. І Вас, усе хто залежыць ад гэтых цёмных энергіяў старабцца Вас выкарыстаць. Гэта іх генетычная патрэба. Энэргетычна яны не ўмеюць жыць інакш. А Вы будзе святлейшай і хітрэйшай: не давайце выкарыстоўваць сябе. Бо тыя на ўсялякую хітрасць пайдуць і зманяць Вам, і лесць скажуць, абы неяк ад Вас захарчавацца. Калі Вы не веруючы чалавек, то раю Вам паслухаць стоікаў. Шмат разумных ідэй у іх ёсць, хоць гэта было яшчэ ў старажытныя часы. Проста на тым жа ютубе можаце іх знайсці.
    1
  3. Але што рабіць калі бацькі меры нн бачаць і часам у труну сваё дзіця заганяюць праз гэта? Мой вопыт паказвае, што бывае такая бацькоўская ,,любоў,, калі бацькі выкарыстоўваюць сваіх дзяцей як бы гэта так сказаць: для рэалізацыі сваіх комплексаў і сваёй гардыні. Напрыклад трэсінгуюць свайго школьніка, што ён дрэнна вучыцца, а той лепей генетычна не можа, бо ў яго закладзена, напрыклад, цікавасць да гісторыі, а не да музыкі, праз прызму якой бацькі бачаць сваё дзіця. Ці здорава гэта? І ці не часта такое бывае? Ці ты, напрыклад, выйсці павінна за такога і такога, а не за гэтага, бо гэты мне не падабаецца. Гэта рэалізацыя сваёй гардыні і комплексаў праз сваіх дзяцей. І тут трэба казаць не. Такое асабліва часта бывае паміж маці і дачкой. Але і мець развагу трэба. З сваёй радавой гісторыі прывяду прыклад. Даўно гэта было. Адна жанчына згубіла на вайне мужа. І таму з-за сваёй крывой любові не пусціла сына ў летнае вучылішча, калі таму прыйшло запрашэнне на вучобу. І ў войска не хацела яго адпускаць. Паіла паленым кужалем свайго сына па савету адной варожкі, каб той кашляў і яго не забралі ў войска. Гэта спрацавала. Але ці здорава гэта? Ці дачцы альбо зяцю казала: "Пі гарэлку, бо яна добрая жытнёвая. Гэта не тое, што тое курава" Ці здорава гэта? І ці не любіла тая жанчына сябе болей, чым сваіх дзяцей?
    1
  4. 1
  5. 1
  6. 1
  7. 1
  8. 1
  9. 1
  10. 1
  11. 1