Comments by "Wesley Stark" (@Wesley4821) on "У МЗС розчаровані позицією ООН щодо Чаплино" video.
-
ААН даўно ужо не адпавядае свайму назначэнню. Там усё прагніло, закарумпіравана і не мае ніякага уплыву на краіны - злачынцы, на агрэсіўных кіраўнікоў краін, на парушэнні міжнародных законаў краінамі. Усё гэта мы бачым на прыкладзе Расеі, якая парушае усі міжнародныя законы, якія ж сама і падпісвала. Толькі за апошнія 20 гадоў РФ разьвязала войны у Чэчне, Грузіі, Прыднястроў’і, Украіне, Сірыі, па Афрыцы ваююць ЧВК “ВАГНЕР”.
А у ААН толькі праводзяць паседжанні, дзе слухаюць даклады і выносяць 520-ыя папярэджанні у бок Расеі. Толку ад гэтых слуханняў і папярэджванняў як ад казла малака. Але зноў збіраецца ПАСЯДЗЕЛКА, на якой паспаборнічаюць у чырвонамоў’і, вынясуць 521-е папярэджанне і заўтра зноў зьбяруцца паслухаць адзін аднаго, разгледзіць хто у якой сукенцы, падрэмаць … і вынесці чарговае 522-е папярэджанне…
Я лічу, што гэту нікаму не патрэбную арганізацыю трэба аддаць пад суд і правесці расследванне на самым сур’ёзным узроўні. Пасьля суда і пакарання за валакіту і бездзейнасць, за трату народных грошай прымусіць віноўных вярнуць краінам патрачаныя на утрыманне дармаедаў грошы і распусціць гэты ПУБЛІЧНЫ ДОМ!
Існуе Міжнародны Суд, які можа разглядаць усі пытанні жыцця краін сьвету!
6