Comments by "Wesley Stark" (@Wesley4821) on "Зачем Путину обострение на Донбассе, Безумный мир" video.
-
Пользователь ... О божачкі! Як людзі, якія не жывуць у Беларусі і не ведаюць абставін жыцця там, даюць свае высокія адзнакі гэтаму тырану!
Кажаце не дае красці? Самаму не смешна ад выказвання? Не дае народу жыць, а сам і атачэнне к р а д у ц ь як толькі могуць. Да таго часу, пакуль дзеляцца з ім і з сям’ёй, і не папалі у апалу! Гэта цень Пугабэ. Яны ж робяць адну і тую ж самую справу: захапілі уладу і як спрут не выпускаюць сваю дабычу, ціснуць наррд , як у цеслярскіх цісках, не гледзячы на усі цяжкасці і жабрацкі жыццёвы узровень . Моладзь разбягаецца ва усі бакі з краіны! Міліцыя душыць народ сваімі хлуслівымі пратаколамі, а суды непамернымі штрафамі, не гледздячы на тое, што у людзей няма ні працы, ні грошай на іх выплаты.
Свабоды слова, сходаў няма даўно у паміне нават! Сталіншчына, русіфікацыя краіны ідзе поўным ходам! Рабства нават амаль што узаконена кантрактнай сістэмай на працоўных месцах! І калі ты пачынаеш ад кіраўніцтва прадпрыемства нешта патрабаваць, з табой разрываюць кантракт і ты застаўся без працы, без грошай і жаліцца безсэнсоўна! Суды выносяць свае прыгаворы толькі у падтрымку дзяржавы!
У краіне да гэтага часу існуе сярэдневяковая кара - смяротнае пакаранне! І суд карыстаецца тэлефонным правам без усякае совесці!
Адукацыя і медыцына у поўнай срацы! Вылячыўся ты, ці не, а больш 10 дзён цябе у лекарні трымаць не будуць! Кошт лекаў заглытае большую частку пенсій! А аб коштах ЖКХ і размову весці няма ніякага сэнсу!
Цэны амаль што на усі тавары і паліва растуць штомесячна, а то і кожны тыдзень.
І гэта толькі частка праблем. А тое, што у Беларусі ужо няма ніякіх стрыманняў ва ўлады, можа казаць толькі той, на чыёй скуры усё гэта адбіваецца.
А збоку глядзець, то усё быццам бы добра. Чысціня асяроддзя - фішка Беларусі, а тое, што яе наводзяць безпрацоўныя настаўнікі, медыкі, бухгалтары і працоўныя іншых прафесій, штоб толькі атрымаць хоць 20 даляраў за 200 гадзін на рабскіх умовах у месяц, то вам невядома. І як жыць на тыя 40 рублёў, вы таксама не ведаеце!
А калі вам ужо так спадабаецца гэты дыктатар і тыран, то забярыце яго сабе прэзыдэнтам. Ён марыць аб гэтай пасадзе, абы толькі сядзець на бюджэце краіны і браць адтуль грошы на свой шматлікі гараж, самалёты і верталёты беспакаранна.
Бярыце! Вам жа ён спадабаецца. І ён пагадзіцца! А беларусы як будуць радыя ад таго, што пазбавяцца ад гэтага калгаснага брыгадзіра, якому Гітлер быў прыкладам добрага кіравання краінай!
2
-
1