Comments by "Wesley Stark" (@Wesley4821) on "😮Лукашенко дозволив собі НЕОЧІКУВАНЕ / Все зачистили під прихід Путіна" video.
-
Пытанне аб тым, ці ёсць каму ваяваць супраць Украіны у Беларусі спадар Сяргей Бульба разглядае дужа рамантычна. Ён , на маю думку, недаацэньвае рабскую псіхалогію беларусаў, трусасць і тую кашу у галовах беларускіх людзей, якой забітыя мазгі жаўнераў беларускай арміі.
Тым болей папярэднія жорсткія расправы, знішчэнне пратэстантаў, забойствы людзей і беспакараннасць забойцаў робіць сваю справу.
Вялікая колькасць беларусаў да таго ж верыць у тое, што Беларусь не выжыве без Расеі. Гэта думка упіхваецца беларусам на працягу больш, чым 30 гадоў…
Таму разлічваць на тое, што утрая больш беларусаў не хоча ваяваць з украінцамі, чым яшчэ з кім — гэта дужа завышаная адзнака.
Не хацець— гэта адно, а не выканаць загад — гэта зусім другое! Тым больш, што за невыкананне загаду ідзе пакаранне. Ды і радня бярэцца у заложнікі.
6