Comments by "Wesley Stark" (@Wesley4821) on "Ці забастуюць шахцёры ў Салігорску? | Забастуют ли шахтёры в Солигорске?" video.
-
Рабочыя буйных прадпрыемстваў - гэта вялікая сіла у барацьбе за правы, за будучыню сваю і сямей, сваіх бацькоў і дзяцей. Чаму на вас лажыцца такая вялікая адказнасць у змаганні за змену улады?
Вы павінны сабе усьвядоміць, што ад таго, хто кіруе краінай залежыць тое, як будзе разьвівацца эканоміка краіны і у тым ліку впша прадпрыемства. А ад гэтага будуць залежыць і вашы заробкі, ваш дабрабыт, усё жыццё вашых сямей.
Сёняшняя улада вагнала краіну у эканамічны і палітычны КРЫЗІС. Палітыка цесна зьвязана з эканомікай. Паглядзіце, сёння з Лукашэнкам ніводная краіна не садзіцца за стол перамоў, зь ім ніхто не хоча размаўляць. Яго не прызнаюць легітымным эканамічна разьвітыя краіны. Зразумела, што у такіх абставінах ніводная краіна не будзе ЯГО ПАДТРЫМЛІВАЦЬ, выдзеляць пазыкі, рабіць інвестыцыі у развіццё эканомікі нашай краіны. Ад яго адвярнуліся нават яго “сябры” - Кітай, Арабскія Эміраты, Расея...
Але Лукашэнка учапіўся пасінеўшымі і акраваўленымі рукамі ва ўладу і крычыць: “ мы уладу ім не аддадзім!” Ён зусім ашалеў, калі кажа аб гэтым. Ён лічыць, што краіна- гэта яго вотчына, а улада дадзена яму навечна, лічыць сябе, мабыць, намесьнікам бога на Зямле. Ён забыўся, убогі, што улада прыналежыць не яму, а НАРОДУ, і лічыць народ сваім БЫДЛАМ, ХАЛОПАМІ, якіх ён можа КАРАЦЬ, як яму уздумаецца!
Таму вы, рабочыя беларускіх прадпрыемстваў, як аснаўная СІЛА ПРАЛЕТАРЫЯТУ, можаце паспрыяць таму, ш об ён сышоў ад улады МІРНА, БЕСКРОЎНА. Калі на усіх прадпрыемствах рабочыя аб’явяць СТРАЙК, а людзі іншых пофесій выйдуць на дэмансьрацыю пратэсту па усёй Беларусі, то яму нічога не застанецца рабіць, як сыйсці.
Мы аддалі свае галасы за вельмі добрага і праўдзівага , СУМЛЕННАГА чалавека,- СВЯТЛАНУ ЦІХАНОЎСКУЮ. Яна пайшла на гэты цяжкі крок не за свае асабістыя інтарэсы, а за інтарэсы народа, інтарэсы КОЖНАГА З НАС. За гэты час яна перажыла вельмі шмат непрыемнасцей: муж у турме, ёй пагражалі адабраць дзяцей, яна вымушана была з’ехаць за межы. Але паглядзіце, як хутка яна зарабіла міжнародны аўтарытэт! Зь ёй размаўляюць прэзідэнты і міністры моцных краін, яе падтрымлівпюць Еўропа, Канада, ЗША, Чэхія, Польшча, Літва, Славакія і іншыя краіны свету.
Чарга за намі... Раз мы абраді Святлану сваім ПРЭЗІДЭНТАМ, то у гэтых складаных умовах МЫ ПАВІННЫ ПАДТРЫМАЦЬ ЯЕ і даць магчымасць выканаць свае абяцанні, з-за якіх мы і галасавалі за яе. На сёняшні момант гэта наша ГАЛОЎНАЯ ЗАДАЧА..
Таму усі рабочыя прамысловых прадпрыемстваў Беларусі павінны паказаць сваю САЛІДАРНАСЦЬ, аб’яднаць намаганні кожнага чалавека і выступіць АДЗІНЫМ ФРОНТАМ СУПРАЦЬ прайграўшага выбары чалавека, які паказаў сябе за 26 гадоў кіравання недзеяздольным, ілжывым, непрафесійныі, жорсткім садыстам, які лепш за усё гвалтуе народ, карае людзей, які лічыць сябе усезнайкай, які акружыў сябе сілавікамі, падтрымлівае іх, робіць толькі для іх самыя лепшыя умовы жыцця, а на звычайнях людзей- селян, рабочых, інтэлігенцыю, моладзь нават не зьвяртае увагі, лічыць нас наркаманамі, крысамі, прастытуткамі, п’яніцамі, ленцяямі...
Давайце аб’яднаем свае сілы у адзін моцны кулак і выб’ем дух з гэтага ЗАХОПНІКА УЛАДЫ, з гэтага САМАЗВАНЦА і пачнем будаваць наша жыццё з НАШЫМ АБРАНЫМ ПРЭЗІДЭНТАМ - Святланай Георгіеўнай ЦІХАНОЎСКАЙ! Яна чалавек, у якога словы не расходзяцца са справамі, адукаваная, смелая, рашучая і ужо мае сувязі з кіраўнікамі краін Еўропы, Канады, ЗША.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!
ПЕРАМОГА ЗА НАМІ.!!!
Наш прэзідэнт -Ціханоўская!
9