Comments by "Wesley Stark" (@Wesley4821) on "Беларускія школьнікі згулялі ў АМАП | Беларуские школьники сыграли в ОМОН" video.

  1. Адукацыя у Беларусі не павінна удзельнічаць у палітычным , рэлігійным і ідэалагічным ціску на дзяцей! Мэта адукацыі — даваць навуковыя веды па дысцысплінам, уключаным у навучанне. Беларусь да гэтага часу прадоўжвае палітыку кпЭСЭС... якая была накіравана у першую чаргу на убіванне у голавы дзяцей ленінскіх ідэй, ідэй камунізму. Я усё жыццё працаваў у школе, і кожны год змагаўся супраць гэтай НЕЗАКОННАЙ ДЗЕЙНАСЦІ. Вымушаны быў зьмяніць за працоўны час 7 школ. Толькі у дзвюх школ мне не тыкалі у вочы, што я не займаюся палітычнай адукацыяй! У адной школе быў вельмі добры дырэктар, які мяне заўсёды падтрымліваў і захтшчаў пры нападках. А у другой школе я сам быў дырэктарам. Стаў ім выпадкова. Назначыла загадчыца РАНА насуперак 1-му сакратару райкама партыі, зь якім у пергы ж дзень паміж намі была сутычка! Змагаўся як тольуі мог. Сустракаўся з працаўнікамі прафсаюза настаўнікаў, з працаўнікамі міністэрства адукацыі, з міністрам адукацыі, з рэдактарам “НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ”, праводзіў пікеіы, галадоўкі, выпускаў сваю всабістую газету на свой раён, дзе было звыш 1000 падпішчыкаў. Мяне арыштоўвалі, выносілі папярэджанні, вызывалі у пракуратуру, у КДБ...Але зламіць так і не змаглі. Бо нп маім баку быў мой ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ. Прыдрацца з боку маёй працы яны не маглі!!! Ціснулі на мяне розныіі сродкамі. Нават доўгі час не хацелі прысвоіць мне вышэйшую катэгорыю, нягледзячы на тое, што я здаваў экзмен, дзе набраў 98 балаў са 100, на тое, што бацкі і вучні прагаласавалі за тое, штоб мне прысвоілі званне ЛЕПШЫ НАСТАЎНІК ШКОЛЫ, нават прапанавалі падаць дакуманты на званне “ Заслужаны настаўнік”.. Мне ніколі не патрэбеы былі ніякія зыанні і медалі, я хацеў толькі аднаго: штоб школа была домам радасці доя вучняў, а не пытачнай пры гестапа! Штоб будучых настаўнікаў адбіралі у вузы па конкурсу, штоб не загружалі настаўніка пабочнымі справамі, даклаламі, адчотамі! Штоб школа была абарудавана па апошняму слову тэхнікі, штоб навучанне вялося на роднай беларускай мове! Але на гэта дзяржава зусім ніколі не звяртала аніякай увагі! І да гэтага часу школа у такім жа стане! На апошнім месцы па фінансаванню, на першым месцы па ціску га вучняў і настаўнікаў. І пакуль УСІ НАСТАЎНІКІ будуць маўчаць і выконваць патрабаванні лукашыстаў, школа будзе толькі каціцца у багну! Моладзь будзе з’езджаць з краіны. ЖЫВЕ НЕЗАЛЕЖНАЯ БЕЛАРУСЬ! ДАЛОЎ ЛУКАШЫЗМ! СВАБОДУ НАРОДУ БЕЛАРУСІ!!
    27
  2. 12