Comments by "Wesley Stark" (@Wesley4821) on "Міліцыянта выдала поза | Милиционера выдала поза" video.
-
На сёняшні дзень БЕЛСАТ адзіная кампанія, якая асвятляе працэс збору подпісаў. Я удзячны усім карэспандэнтам кампаніі, якія у цяжкіх умовах, рызыкуючы быць у любы момант арыштаванымі і асуджанымі, у любое надвор’е працуюць з людзьмі і асвятляюць ход збору подпісаў! Вынікам іх працы павялічваецца колькасць тых людзей, якія скідваюць з сябе страх, становяцца смялей і пачынаюць разумець, што поспех залежыць ад кожнага грамадзяніна краіны, ад масавасці і падтрымкі адзін аднаго!
Таксама дзякуючы перадачам БЕЛСАТа мы пабачылі гніласць і подласць той сістэмы, якую стварыў Лукашэнка за той тэрмін, які ён незаконна займаў пасаду прэзідэнта. Мы пабачылі яго злобнасць, нахрапістасць, яго як шантажыста і сплетніка, які не гледзячы на такую высокую пасаду у сваіх дзеяннях апусціўся ніжэй плінтуса, туды, дзе звычайна і хаваюцца тараканы, пабачылі, як ён піхае сілавікоў на правакацыі, патрабуючы ад іх ствараць беспрэдзел у краіне! Нажаль, што знаходзяцца такія несумленныя “людзі”,якія ідуць на правакацыі, выкарыстоўваючы сваю форму міліцыянта, паказваюць сваю беспрынцыпнасць і прадажнасць!
Вялікая падзяка кампаніі БЕЛСАТ за такую патрэбную працу!
1