Comments by "Wesley Stark" (@Wesley4821) on "Беларусы вернуцца да заробкаў 2010 г. Навіны 30 лістапада | Беларусы вернутся к зарплатам 2010 г." video.

  1. Дужа спадабаліся сёняшнія адказы пенсіянераў на пытанні карэспандэнтаў. Гэта паказвае, што нашы бабулечкі і дзядулечкі вельмі добра адукаваныя, сочаць за падзеямі у краіне, ведаюць і нашу гісторыю, добра выхаваны! Я вельмі ганаруся такімі пенсіянерамі! Да таго ж яны адважныя і смелыя людзі! Проста мяне распірае ад гонару за землякоў. Спадзяюся, што гледзячы на такіх адважных людзей, і тыя, хто яшчэ баіцца і сядзіць у хаце, таксама далучацца да нашых любых актыўных людзей сталага узросту... Выходзьце, шаноўныя! Вы змагаецеся за праўду, за сваю будучыню, за сваіх дзяцей і унукаў!!! Калі ужо няма магчымасці па стану здароў’я, то іншая справа. Але я ведаю, што шмат хто яшчэ добра можа хадзіць. ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!!! Вам будзе чым ганарыцца перад унукамі. І самім будзе прыемна адчуваць сябе Чалавекам! ЖЫВЕ НЕЗАЛЕЖНАЯ БЕЛАРУСЬ!!! УЛАДА ПРЫНАЛЕЖЫЦЬ НАРОДУ! МЫ—НАРОД БЕЛАРУСІ!!! БЕЛАРУСЬ— НАША КРАІНА! ЛУКАШЭНКА НЕ НАШ ПРЭЗІДЭНТ! НАШ ПРЭЗІДЭНТ -ЦІХАНОЎСКАЯ! ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ! ДАЛОЎ ЛУКАШЫЗМ!!!
    4
  2. 4