Wesley Stark
БЕЛСАТ NEWS
comments
Comments by "Wesley Stark" (@Wesley4821) on "Лукашэнка не пераймаецца наконт каронавірусу. Навіны 3 траўня | Лукашенко не беспокоит коронавирус" video.
Апазіцыйныя актывісты! Для вас цяперашняя абстаноўка у краіне- гэта магчымасць паказаць і свае арганізатарскія магчымасці, і сваю адважнасць і чысціню помыслаў. Вы бачыце, як Лукашэнка забараняе рабіць каранцін падчас распаўсюджання каранавірусу, як ён супраць папярэджвання САЗ усеадно праводзіць масавыя мерапрыемствы, што павялічвае колькасць хворых, што па яго загаду замоўчваецца колькасць хворых і памёршых.
Вы бачыце, што усі маўчаць пры тым, што учыняецца злачынства супраць чалавецтва.
Вазьміце на сябе смеласць і звярніцеся з патрабаваннем да пракурора краіны аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць Лукашэнкі за яго злачынства падчас пандэміі. І не супыняйцеся ні перад чым. Калі пракуратура РБ не узбудзіць справу, бярыце адказ, які вам павінны даць і звяртайцеся у Еўрапейскі суд па правам чалавека!
Колькі можна цярпець гэта быдла ва ўладзе?!
Ці знойдзецца хто адважны, штоб зрабіць рашучы крок па адлучэнню яго ад улады?!
8
7
Вячеслав Вячеславович , мой дзед правёў на войнах, якія учыняў СССР не адзін год. Гэта вайна на возеры Хасан, дзве фінскія вайны, і 2 сусветная вайна...
Жыў мой дзед у сваёй хаце на высокім беразе рэчкі Сож. У той хаце , пабудаванай ім пасьля вайны, былі сцены, абклееныя газетамі, самаробныя стол і лаўкі, самаробная драўляная краваць. На ёй быў матрас , набіты саломай і падушка, напханая сенам. Каля хаты быў сад- агарод і у пуньцы 4 курыцы.
Каля печы ухваты, чугункі, дзве алюмініевыя міскі і дзве кружкі такія ж самыя. Драўляныя самаробныя лыжкі.
Неяк я запытаў дзеда:”Няўжо ты не можаж пеўня набыць?”
І мне дзед адказаў, што жыве усяго на пенсію у 30 рублёў, па рублю на дзень...
А на сцяне у хаце вісела рамка з фотаздымкам майго дзеда у ваеннай форме капітана савецкай арміі.
Падчас вайны загінуў яго сын Міхаіл, другі сын вярнуўся з вайны, але цяжка паранены, не было аднаго лёгкага... Ды і дзед быў не аднойчы паранены.
Ні воднага разу дзед мой і дзядзька не хадзілі ні на якія парады. І калі я запытаў, чаму ён не ходзіць на дэманстрацыі, ён мне адказаў:
“ Я праваяваў на чатырох войнах. Рызыкаваў сваім жыццём сам, мае жаўнеры паляглі на палях баёў сотнямі падчас тых войнаў...Але мы ваявалі не за гэтыя парады і дэманстрацыі, не за гэту уладу... А за свае хаты, за сваіх жонак і дзяцей... І штоб у іх, нашых дзяцей і унукаў былі жыццё, а не выжыванне! А якое у нас жыццё, ты сам бачыш...Цяпер ты, можа, нічога не паразумееш. Але запамятай мае словы. Падрасцеш, прыдзе час, - і ты сам усё зразумееш”.
Тады мне было 14 гадоў. І я зразумеў дзеда ужо хутка, калі СССР высадзіў свае войскі у Празе, а я служыў у арміі і адказаўся пісаць рапарт аб тым, штоб мяне накіравалі на тую бойню.
Калі камбат з зампалітам вызвалі мяне да сябе і пыталіся, чаму я адмаўляюся выконваць прысягу, я ім адказаў, што нашы дзяды ваявалі для таго, штоб мы не ваявалі, а жылі. А калі ваяваць, то толькі за свае хаты і сем’і, а не класць голавы на чужой зямлі, у іншай краіне, якая на нас не нападала.
Я адседзеў на гаўптвахце 6 сутак...
А у 1969 годзе летам памёр мой дзед. Да канца маёй службы яшчэ заставалася 4 месяцы. Але камбат нейкім чынам дэмабілізаваў мяне, бо больш у мяне не засталося з радні нікога.
Вось за што трэба было жыць і ваяваць. А не за парады і дэманстрацыі!
Мне цяпер 74 гады. І я усім сваім вучням заўсёды казаў аб сваім дзядулі. А на 9 траўня са сваім класам кожны год я хадзіў у ваенныя акопы, дзе размаўлялі аб аповесці В. Быкава “Сотнікаў”, пяклі у вуглях бульбу і елі. На парады і дэманстрацыі ні я, ні мае сыны, ні мае вучні не хадзілі.
Але кожны раз на працягу года наведвалі яшчэ жывых ветэранаў вайны і дапамагалі старым у іх жыцці.
1