Comments by "Wesley Stark" (@Wesley4821) on "Падпольныя аперацыі. Новыя прызнанні медыкаў | Подпольные операции. Новые признания медиков" video.

  1. 8
  2. Гляжу на усё гэта і нічога не магу з сабой зрабіць: перад вачыма усплываюць кадры з ваенных дакумантальных фільмаў з Бухенвальда, Заксенхаузена і іншых фашыстскіх канцлагераў. Адкуль гэта злоба у беларускіх АМАПаўцаў? Чаму яны так азьвярэлі? Няўжо пасада аднаго ашалеўшага садыста так важна для АМАПаўцаў, якія у здаровым разуме і цвёрдай памяці давалі прысягу працаваць для народа, абараняць яго, а не збіваць па зверску, не забіваць, не паляваць за ЛЮДЗЬМІ, з якімі разам жывуць, лечацца у іх, вучаць сваіх дзяцей, абслугоўваюцца у крамах, да якіх водзяць сваіх дзяцей у садочак, рамантуюць свае аўтамабілі, жывуць у адным горадзе, дыхаюць адным паветрам? Адкуль столькі ненавісці і злобы да свайго народа, які іх корміць, будуе ім кватэры, дае не хілыя зарплаты? Няўжо прыказ сышоўшага з розуму дзеда важней ім , чым свой сорам, свая годнасць? З гэтым жа ім прыдзецца жыць! І з ненавісцю народа, які яны па-садыстскі збівалі, па-фашыстску палявалі на людзей, якія пратэстуюць МІРНА З ПАТРАБАВАННЕМ АДСТАЎКІ прайграўшага выбары старога дзеда, які разбурыў эканоміку краіны, які вёў антынародную палітыку здрады, які даваў і дае загады на жорсткія расправы і ЗАБОЙСТВЫ ЛЮДЗЕЙ! Ганьба гэткім сілавікам! Ім век не адмыцца ад сваіх злачынстваў! Гэтыя дзеянні крывавай плямай ляжаць на іх біяграфіях! І ім ніхто і ніколі гэтага не прабачыць! А вось шаноўным медыкам, якія у жуткіх умовах працавалі і ратавалі людзей, дапамагалі ім, рызыкуючы сабой, вялікая падзяка і пашана! Вы сапраўдныя мужныя партызанскія сястрычкі! Народ вельмі вамі ганарыцца і шануе вас за такія чалавечыя адносіны, за вашу працу, за вашу смеласць! За вашу міласэрнасць...Вы сапраўдныя дзеці сваёй краіны! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Слава нашым медыкам!!! Беларусь будзе вольнай і свабоднай ад фашыстскага рэжыму Лукашэнкі! СЛАВА БЕЛАРУСКАМУ НАРОДУ!
    2