Comments by "Wesley Stark" (@Wesley4821) on "Усаў: як перамагчы аўтарытарную сістэму? | Усов: как победить авторитарную систему?" video.
-
2
-
2
-
2
-
На сёняшні дзень Беларусі,па вялікаму, ужо няма! Гэта толькі адна бачнасць. Чаму я упэўнены у гэтым?
Што робіць незалежную і суверэнную краіну гэткай краінай?
- гістарычная памяць
- традыцыі продкаў
- нацыянальная мова
- нацыянальная культура
- вера
- еднасць насельніцтва - народ!
На сёняшні дзень ніводнага пункту у Беларусі няма. Беларусь да акупацыі яе Расеяй была каталіцкай краінай. Толькі пасьля захопу Беларусі расейскай імперыяй пачалося насаджэнне праваслаў’я на Беларусі. І беларусы здаліся, цяпер насельцтва само сябе ужо лічыць праваслаўнымі!
З захопам Расеяй нашай краіны паспяхова была праведзена русіфікацыя. Савецкая улада працягвала яе, а цяперашні здраднік Лу зноў працягвае русіфікацыю і вынікі вы маеце магчымасць бачыць у каментарах: няма ніводнага каментара на роднай беларускай мове!
Традыцыі продкаў і гістарычныя падзеі начыста забытыя! Беларусь нават не памятае аб тых акупацыйных войнах, якія праводзіла Расейская імперыя, аб тых дэпартацыях беларусаў падчас савецкай улады, аб масавых растрэлах беларусаў, аб знішчэнні культуры Беларусі! І шмат хто з беларусаў жыве ужо марай аб уваходжанні у склад фашыстскай Расеі і крычаць аб тым, што Беларусь не выжыве без Расеі...
Дзе у свеце вы яшчэ бачылі гэткае? Нават адсталыя афрыканскія краіны маюць сваю мову, блюдуць свае традыцыі, ведаюць сваю гісторыю і культуру і не мараць аб зліянні зь нейкай іншай краінай!
І пакуль у беларусаў не знойдуцца сілы асэнсаваць усё гэта і адрадзіць гісторыю, традыцыі, веру, мову, годнасць і гонар за сваё, за рлднае, за беларускае,- мы так і застанемся нейкім прыдаткам агрэсіўнай фашыстскай Расеі!
Жыве незалежная і суверэнная Беларусь са сваёй гісторыяй, культурай, мовай, верай, традыцыямі продкаў!
1
-
1