Comments by "Wesley Stark" (@Wesley4821) on "Пуцін не павіншаваў Лукашэнку з інаўгурацыяй. Навіны 24 верасня | #Путин не поздравил #Лукашенко" video.

  1. Вось і вырашайце, беларусы, хто для нас сябра і брат, а хто самы звычайны ВОРАГ. З усходу жывуць рускія, якія увесь час крычаць, што яны нам браты і сябры, нават, называюць нас адным народам зь імі. А вось прышоў час, калі нам спатрэбілася дапамога, штоб перамагчы незаконна захапіўшага уладу былога прэзідэнта . І што? Гэтыя так званыя “браты” кінулі сваіх прапагандыстаў на ТБ, далі грошай на падтрымку самазванца, увялі свае войскі быццам бы на вучэнні, паабяцалі выдзеліць АМАП для разгону мірных дэманстрантаў! І заўважце, што ніводнай акцыі пратэсту у Расеі не было за увесь гэты час, акрамя пікетаў каля беларускай амбасады, якія зладзілі нашы грамадзяне, якія жывуць у Маскве. Тым часам Польшча, якую цвесь час і рускія улады, і беларускія называюць нашым ворагам, арганізавала мітынгі пратэсту, прыняла да сябе бежанцаў, студэнтаў, якія былі вымушаны з’ехаць зь Беларусі, дала магчымасць вучыцца і атрымліваць жылльё, стыпендыю. Прынялі прэзідэнта Ціханоўскую на вышэйшым узроўні, аказваюць дапамогу былым міліцыянтам, якія з пратэсту пакінулі свае пасады, уладкавалі людзей на працу, выдзелілі жыллё! І палякі ніколі не крычалі, што яны нам браты і сябры. Вось гэтак сябры і пазнаюцца ў бядзе! Тое ж самае можна сьмела казаць і пра Літву! Вось гэта сапраўднае сяброўства і братэрства! ЖЫВЕ НЕЗАЛЕЖНАЯ БЕЛАРУСЬ! Далоў расейскую “дапамогу”! НАШЫ СЯБРЫ ПОЛЬШЧА І ЛІТВА.
    18