Comments by "Wesley Stark" (@Wesley4821) on "Заселение Крыма скрепоносцами - чтобы Украина не вернулась" video.

  1. А гэта палітыка кпЭСЭСаўцаў па перамешванню народаў існавала з самага пачатку устанаўлення савецкай улады... Кожная краіна, якую запіхнулі у СССР, атрымала вялікую колькпсць расейцаў. Шмат іх былі накіраваны і у БЕЛАРУСЬ, калі ствараліся калгасы. На “дапамогу” партыйным “дзеячам”-беларусам накіроўвалі рускіх у якасці агітатараў, партыйных дзеячаў... Другой крыніцай перасялення рускіх у Беларусь была індустрыялізацыя. У Беларусі стваралі прамысловыя прадпрыемствы, якія не былі мэтазгоднымі доя краіны з- за адсутнасці тых жа металаў, нафты іншых карысных выкапняў, якія вымушаны былі завазіць з Расеі, трацячы вялікія грошы на усі гэтыя перасоўванні. Але галоўнач мэта была у тым, што беларусы выціскаліся са сваёй краіны, а на іх месца завазіліся рускія. Армія і ваенная служба былі трэцяй крыніцай папаўнення Беларусі рускімі. Шмат ваенных расейцаў няслі службу у Беларусі і асядалі там. Яшчэ адной крыніцай замены нацыянальнага складу была сістэма распрэдзялення пасля закпнсэння вузаў і тэхнікумаў. Шмат беларусаў вымушаны былі ехаць працаваць у расейскія гарады і вёскі, а у Беларусь накіроўвалі рускіх. Заметным змяньшэннем нацыянальнага складу былі масавыя растрэлы і дэпартацыі народа... Так падчас сталінскіх рэпрэсіяў у адным толькі урочышчы Курапаты было знішчана каля 300 тысяч чалавек. А такіх месцаў масавых растрэлаў налічваецца на сёняшні дзень 18 па рэспубліцы! А падчас акупацыі Гродненскай і Берасцейскай абласцей з гэтых тэрыторый было дэпартавана у раёны Сібіры і Крайняй Поўначы звыш 200 тысяч беларускіх сямей. Нават вайна стала прычынай перасялення рускіх у Беларусь. Як вядома, чвэрць насельніцтва Беларусі загінула у вайну, а на іх месца былі завезены рускія. Чым гэта пагражала і пагражае да гэтага часу? ЗНІКНЕННЕМ БЕЛАРУСІ І БЕЛАРУСАЎ ЯК НАЦЫІ... Паціху партыя кпЭСЭСАЎЦАЎ рабіла РУСІФІКАЦЫЮ Беларусі, і такім чынам знікала культура беларусаў, у тым ліку і мова! І цяпер праблема з беларускай мовай вельмі востра стаіць у Беларусі. Бо як вядома, Расея увесь час намагаецца падмяць Беларусь і уключыць яе у склад сваіх тэрыторый. І моўнае пытанне тут займае не апошняе месца. Здрадніцкія паводзіны былога прэзідэнта РБ, які падклаў вялікую свінню законам аб двухмоў’і, нанеслі Беларусі моцны удар! Вось такія складаныя працэсы ішлі і ідуць у нашай краіне з- за палітыкі агрэсіўнай Расеі на працягу вякоў! Таму сёняшні фюрэр РФ не перастае казаць быццам БЕЛАРУСЫ І РУСКІЯ -гэта адзін народ! І подлы ЗДРАДНІК былы прэзідэнт РБ Лукашэнка падыгрывае свайму “старэйшаму брату”, як ён апошнім часам пачаў называць Пуціна! НАРОД БЕЛАРУСІ, АДРОДЗІМ СВАЮ КУЛЬТУРУ І МОВУ І НЕ АДДАДЗІМ КРАІНУ ВОРАГУ! ЖЫВЕ НЕЗАЛЕЖНАЯ БЕЛАРУСЬ! ЛУКАШЭНКА, СЫХОДЗЬ!!!
    4
  2. 1