Comments by "Hybrid Forces of The GDL" (@hybridforcesofthegdl3313) on "Ілля "Ліцвін". Беларус, які загінуў за Украіну | Беларус, погибший за Украину / Вайна ва Украіне" video.

  1. калі не АБАРОНІМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ 🏳❤🏳 ВОСЬ што нас ЧАКАЕ :"8 чэрвеня 1933 г. сакратар ЦК КП(б)Б Мікалай Гікала і старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед атрымалі сакрэтны ліст з Нараўлянскага раёна. Непісьменная пісулька на беларускай мове, у якой мясцовыя кіраўнікі скардзіліся на страшэнны голад у сваім раёне: “На гэтых днях (2 чэрвеня) меў мейсца з рада вон выходзячы факт: гр. в. Ціхін (Акопскага сельсавету) Сікорская ноччу зарэзала свайго 9-гадовага дзіцяці. Частку ўнутранасцей пасьпела паесьці, назаўтра ўтопіла другога дзіцяці і памерла сама ад істошчэньня”. Такі жудасны факт прыводзілі нараўлянскія начальнікі і слёзна заканчвалі сваё пасланне: “Без сур’ёзнай дапамогі рэспубліканскага цэнтру абысціся не зможам”. "Такое ж бядотнае становішча было і ў суседнім Ельскім раёне, аб чым чэкісты рапартавалі ў Менск. У 200 сем’ях з 250 аднаасобных гаспадарак дзеці і дарослыя апухлі ад голаду, за два месяцы з-за схуднення памерла 20 чалавек. “Аднаасобнік хутара Рэдзька Калодзей Мікіта, каб не бачыць пакуты галоднай сям’і, запёр у хаце жонку і трох малалетніх дзяцей, забіў наглуха дзверы і вокны, пасля чаго сам некуды знік. Жонка і двое дзяцей Калодзея ўжо памерлі, аднаго малога выратавалі суседзі. У в.Меляшковічы ўдава Ціханава Ульяна з голаду кінула траіх дзяцей і сышла няведама куды”, – прыводзілі жудасныя прыклады чэкісты. На Гомельшчыну з Менска выехала спецыяльная камісія для праверкі фактаў. 21 чэрвеня Бюро ЦК КП(б)Б занесла ў пратакол: у Ельскім і Нараўлянскім раёнах мор закрануў да 60 працэнтаў насельніцтва. Людзі ядуць не толькі “ліпавае лісце, верас, мох і мякіну, а ў некаторых гаспадарках нават катоў, сабак і конскую падаль”. Сталічныя таварышы вымушаны былі прызнаць факт канібалізму: “У в. Акопы… жонка бедняка, пайшоўшага на працу ў горад, вярнулася дадому і знайшла свайго сына Валодзю мёртвым, адрэзала ногі дзіцяці і зварыла са шчаўем. Паела шчаўя сама і пакарміла другое дзіцянё. Назаўтра памерла сама і другое дзіцё”.
    14