Comments by "Adam Radziwill" (@adamradziwill) on "Почти без России. Пять главных выводов из послания Лукашенко" video.

  1. “Вялікі эксперымент” азначыўся тым, што ў краіне, якая яшчэ нядаўна карміла хлебам усю Еўропу, пачаўся галадамор. Асабліва пакутавалі чарназёмная Украіна і Расія. Рассакрэчаныя дакументы сведчаць, што ў Беларусі голад таксама меў жудасныя наступствы. Калі рабочым даводзіўся хоць нейкі сціплы паёк, то сяляне і гэтага не мелі, павінны былі здаваць скаціну ў калгас, а зерне – дзяржаве. 7 красавіка 1932 г. у Барысаве ўспыхнуў хлебны бунт. Даведзеныя да адчаю жанчыны ўварваліся ў хлебныя лаўкі і расхапілі ўсе буханкі, а тыя, хто не здолеў прабіцца ў магазін, размяталі гружоныя хлебам фурманкі. Трэба адзначыць, што такую сітуацыю справакавала сама ўлада, аб’явіўшы аб скарачэнні харчовага пайка на 100–200 грамаў хлеба кожнаму едаку, у залежнасці ад спісу, да якога той быў прызначаны. А самае галоўнае, што з забеспячэння поўнасцю здымаліся дзеці. З 1928 г. у СССР прадукты выдаваліся строга па картачках, дакладней, па “заборным дакуменце”, адпаведна якому савецкі народ дзяліўся на чатыры групы. На чале прадуктовай “табелі аб рангах”, зразумела, стаялі камуністы-ўпраўленцы і частка прывілеяванага пралетарыяту. Вясной 1932 г. ім выдзялялася па 800 грамаў хлеба на дзень і 4,4 кг мяса на месяц. Замыкалі спіс дзеці і інваліды з 200-грамовай нормай хлеба ў суткі і поўнай адсутнасцю мясной долі. І вось зараз дзяцей пакінулі не толькі без мяса, але і без хлеба. Дык вось, калі назаўтра ў Барысаве хлеб у магазіны прадбачліва павезлі на грузавіках ноччу, натоўп зноў перахапіў бясцэнны груз. Прыбыўшая міліцыя арыштавала самых актыўных прамоўцаў. Жанчыны тут жа пачалі патрабаваць іх вызвалення: “Галодныя просяць хлеба, а вы іх саджаеце!” Барысаўчанкі звярнуліся за дапамогай да жаўнераў 7-га артпалка, штаб якога размяшчаўся якраз насупраць будынка міліцыі: “Абараніце рабочых, ім не даюць хлеба, саджаюць у турму”. На дапамогу гаротным маці падключыліся дзеці, і пад вокнамі казармаў дружна скандзіравалі: “Дайце хлеба і магчымасць вучыцца!” Хроніка бабскага бунту ў Барысаве падрабязна зафіксавана чэкістамі ў сакрэтным рапарце на імя сакратара ЦК КПБ (б) Мікалая Гікалы. Факт і сапраўды беспрэцэдэнтны: рабочыя падтрымалі сваіх жанчын-небаракаў, а чырвонаармейцы падтрымалі рабочых. На бок бунтароў ледзь не стаў гарадскі партактыў, але прыбыўшыя на пасяджэнне работнікі ОГПУ сумелі пераламіць сітуацыю. Для расследавання надзвычайнага здарэння ў Барысаў спешна прыбыла парткамісія з Менску. 14 красавіка 1932 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло пастанову аб павышэнні “бальшавіцкай пільнасці да вылазак класавых ворагаў”, тут жа разосланае ва ўсе райкамы рэспублікі (пасля азнаямлення яго абавязкова неабходна было вярнуць у сакрэтны аддзел ЦК). Дзякуючы бабскаму бунту, які адбыўся ў Барысаве, улада вымушана была ўважыць усіх дзяцей СССР, і з 9 красавіка ім зноў пачалі выдаваць па 200 г хлеба на дзень.
    21
  2. 21
  3. 19
  4. 8
  5. 8
  6. Якасць расейскай нафты з нестабільнай стала «проста дрэннай» . Пакупнікі і трэйдары ў Еўрапейскім звязе скардзяцца на рэзкае падзенне якасці расейскай нафты гатунку Urals, што можа прывесці да падзення попыту на нафту з Расеі. Пра гэта піша агенцтва Reuters са спасылкай на восем крыніц на энэргетычным рынку. Суразмоўцы агенцтва паведамілі, што экспартная марка расейскай нафты, якая паступае па трубаправодзе «Дружба» і адгружаецца танкерамі праз парты Балтыйскага і Чорнага мораў, рэгулярна выходзіць за межы ГОСТа, паведамляе gordonua.com. Асноўнай праблемай з'яўляецца падвышанае ўтрыманне серы ў нафце, якую Расея пастаўляе на нафтаперапрацоўчыя заводы ў Нямеччыне, Чэхіі, Славакіі і Вугоршчыне. Паводле звестак вымяральных станцый, па паўночнай галіне трубаправода «Дружбы» Расея прадавала нафту, у якой утрыманне серы было на 0,15% вышэй за дапушчальную норму. У марскіх пастаўках Urals утрыманне серы застаецца ў норме, аднак не адпавядае стандартам яе шчыльнасць. Крыніца на еўрапейскім НПЗ паведаміла, што летась праз нестабільную якасць расейскай нафты давялося купляць больш лёгкую нафту для змешвання з Urals. Аднак цяпер з нестабільнай яна стала «проста дрэннай». Трэйдар на рынку Urals заявіў, што нафтавікі не могуць перапрацаваць нафту такой якасці. Таму паўстала пытанне змяншэнне колькасці закупкі ў РФ нафты або зніжэння яе кошту.
    7
  7. pоiсiea Cегодня занимает первое место в мире: ■ по уровню умышленных убийств; ■ по числу курящих детей и подростков; ■ по числу взяток при поступлении в вузы; ■ по темпам роста табакокурения; ■ по аварийности на дорогах; ■ по смертности от самоубийств среди подростков 15-19 лет; ■ по абсолютной величине убыли населения; ■ по количеству самоубийств среди пожилых людей; ■ по числу разводов и количеству детей, рожденных вне брака; ■ по числу детей, брошенных родителями; ■ по смертности от заболеваний сердечно-сосудистой системы; ■ по числу пациентов с заболеваниями психики; ■ по объемам торговли людьми; ■ по количеству абортов и материнской смертности; ■ по объёму потребления героина; ■ по потреблению спирта и спиртосодержащей продукции; ■ по продажам крепкого алкоголя; ■ по темпам прироста ВИЧ-инфицированных; ■ по количеству авиакатастроф (в 13 раз больше среднемирового уровня); ■ по числу миллиардеров, преследуемых правоохранительными органами; ■ по количеству ДТП;
    4
  8. 2
  9. 2