Adam Radziwill
Newsader
comments
Comments by "Adam Radziwill" (@adamradziwill) on "ДАЛЬНИЙ ВОСТОК – ЭТО КОЛОНИЯ ДЛЯ МОСКВЫ. Об аресте хабаровского губернатора и духе сепаратизма" video.
50
33
32
9
9
Белару́ская правасла́ўная царква́ (БПЦ), Белару́скі экзарха́т Маско́ўскага патрыяха́ту (БЭ МП) — рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднаньне Беларусі, падразьдзяленьне Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ), заснаванае ў 1989 годзе. Складаецца з праваслаўных япархіяў у межах Беларусі. Дзейнасьць рэглямэнтуецца Статутам БПЦ і Статутам РПЦ (разьдзел ХII — «Экзархаты»[4]). У цяперашні час — адзіны экзархат у Маскоўскім патрыярхаце.
Згодна з Статутам РПЦ, найвышэйшая царкоўная ўлада ў экзархаце належыць мясцоваму сыноду пад старшынёўствам экзарха. Тым часам сынод экзархату і яго кіраўнік (экзарх) прызначаюцца сынодам Маскоўскага патрыярхату[5]. Апроч таго, Масква прымае пастановы аб ліквідацыі, перайменаваньні і зьмяненьні межаў экзархату, ажыцьцяўляе суд найвышэйшай інстанцыі, узгадняе і зацьвярджае Статут экзархату, пастановы аб утварэньні або ліквідацыі япархіяў[4].
Расейская праваслаўная царква абвяшчае сябе адзінай кананічнай праваслаўнай царквой у Беларусі, аднак гэта аспрэчвае Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква. Тым часам Усяленскі (Канстантынопальскі) патрыярхат вызнае Маскоўскі патрыярхат толькі ў межах 1589 году, калі заходняя граніца Маскоўскай дзяржавы прыкладна адпавядала сучаснай беларуска-расейскай граніцы. Гістарычная праваслаўная Літоўская мітраполія Канстантынопальскага патрыярхату ў 1596 годзе аднавіла еднасьць зь Сьвятым Пасадам і цяпер дзейнічае як Беларуская грэцка-каталіцкая царква.
8
8
8
4
3
3
2
2