Comments by "Adam Radziwill" (@adamradziwill) on "Острый Угол"
channel.
-
25
-
Архітэктар-рэстаўратар Уладзімер Папруга паказвае на тое, што мэтай маскоўскіх перабудоваў беларускіх цэркваў зьяўляецца зьнішчэньне культурных асаблівасьцяў Беларусі[11]:
« І што такое нацягваньне расейскіх «цыбулін» на беларускія храмы, якія да Маскоўскай патрыярхіі нічога агульнага ня мелі ад пачатку? Гэта фактычна тая ж мэтафара — як зь Беларусі зрабіць Расею, то бок пазбавіць яе сваёй мовы. Калі чалавек мяняе свой унутраны код, пераходзіць на іншую мову, ён робіцца іншым. Калі мы на беларускія храмы нацягваем расейскія «цыбуліны», яны робяцца Расеяй. Гэта такі мэтадалягічны асыміляцыйны прынцып. »
З прычыны зьнішчэньня помнікаў архітэктуры ў 2008 годзе філёзафы Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч, архітэктарка Ірэна Лаўроўская, мастацтвазнаўцы Сяргей Харэўскі і Максім Жбанкоў скіравалі ў Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь зварот, у якім патрабавалі спыніць разбурэньне беларускай гістарычна-культурнай спадчыны[12]:
« Лічым сваім маральным абавязкам апэляваць да грамадзянскай і культурніцкай супольнасьці краіны з мэтаў выказаць рашучы пратэст супраць антыкультурнай, антыбеларускай дзейнасьці РПЦ. Зьвяртаем таксама ўвагу на тое, што разбурэньне аўтахтоннай культуры і беларускіх гістарычных помнікаў — адна з праяваў тыповай каляніяльнай палітыкі, што расейскія ўлады ажыцьцяўлялі цягам некалькіх мінулых стагодзьдзяў у акупаванай і далучанай да імпэрыі Беларусі. Цяпер гэтую палітыку працягвае РПЦ. Мы патрабуем спыніць разбурэньне нашай спадчыны!
3
-
2
-
2
-
2