Comments by "Алесь Литвинович" (@user-mw2nc4uy1q) on "Запрещенная в России правда о том, как русины стали украинцами." video.
-
10
-
Пра слова "МАЛАЯ", як дадатак у назвах некаторых земляў.
Прыблізна на мяжы 10/11 стагодзьдзяў Кракаўская зямля была адарваная ад Чэскага каралеўства і далучаная да дзяржавы палян (лехіцкіх). У той час польская і чэская народнасьці яшчэ цалкам не сфармаваліся і якія плямёны, землі (і адпаведныя ім нарэччы і дыялекты) яшчэ толькі акрэсліваліся да якой народнасьці будуць далучаныя (ці была альтэрнатыва, што маглі стаць і асобнымі народнасьцямі). Праз некаторый час (дакладна не памятую праз колькі) Кракаўская зямля атрымала назву "Малая Польшча". "Малая", у гэткім кантэксту азначала "новая" (ці маладая), ў параўнаньні з "Вялікай Польшчай", гэта значыць "старой", пачатковай польская зямлі.
Навагрудак, які Яраслаў Мудры заснаваў у заваяванай ім Літве у 1044 року, ў гісторыі, часам, называлі Наваградак Літоўскі, ці Малы Ноўгарад, што азначае "новы" (ці малады). Але не ведаю з якім параўновалі Ноўгарадам, што на Волхаве ці з Северскім.
На мяжы 15/16 стагодзядзяў адукаваныя жамойты (ці жмудзіны; па-лацінску - самагіты; па-маскоўску - жемайты) пазнаёміліся з канцэпцыяй польскага гісторыка Яна Длугаша пра нібыта рымскае паходжаньне Літвы. Як довад "рымскага" паходжаньня Длугаш сьцвярджаў, быццам, частка Літвы (г.зн. частка ВКЛ) і "цяпер" размаўляе на нейкім варыянце лацінскай мовы. Длугаш казаў пра Жмудзь (Жамойць), відочна, что "лацінская" мова жмудзін - гэта поўная бязглузьдзіца. Але гэтая бязглузьдзіца надта ўразіла жамойтаў (якіх сапраўдная Літва заваявала сілай), быццам, яны і ёсьць сапраўднай Літвой "рымскага" паходжаньня. І жменька адукаваных жамойтаў з таго часу пачалі называць сваю краіну (напачатку толькі надта малую яе частку на захад ад Вільні) на сваёй мове - "Летува" (гэта нібыта - "Літва"). Толькі ў 19 стагодзьдзі пры моцнай і актыўнай падтрымцы Маскоўшчына назва "Літва" шырока пашырылася на цяперашніх летувяй (цяпер гэтак званых "літоўцаў"). Незалежна ад таго паходзіць назва "Літва" ад балтаў ці ад славянаў цяперашнія летувісы (г.зн. "літоўцы") не маюць дачыненьня да яе паходжаньня, бо этнонім жамойты зафіксаваны на ўсёй этнічнай зямлі летувісаў, а на усходзе цяперашняй Летувы не ўключаў толькі Вільню і Віленскі край са славянскім насельніцтвам.
У 13-16 стагодзьдзях жамойты нярэдка ўцякалі з ВКЛ у Прусію пад апеку немцаў. Немцы далі жамойтам прытулак і нават дапамагалі развіваць іх культуру. І вось адукаваныя жамойты, прачытаўшы Длугаша, пачалі называць сябе "летувяй" (гэта на іх мове "літоўцы"). Ва ўсходняй частцы герцагства Прусія (зямля Натангія) ў 16 стагодзьдзі было нямала жамойтаў (летувісаў). Таму адукаваныя жамойты (летувісы) ў 16 ст. сталі называць гэтую зямлю МАЛАЯ ЛЕТУВА (гэтак званая "Малая Літва"). Слова "МАЛАЯ" тутака таксама азначае менавіта "новая".
Дзесьці ў 1305 року была ўпершыню створаная Галіцкая мітраполія, землю якой вылучылі са складу Кіеўскай мітраполіі. Калі не памыляюся (чытаў пра гэта даўно), менавіта тады упершыню была ужытае гэтак званае паняцьце "Малая Росія" - для галіцкай мітраполіі і "Вялікая Расія" - для Кіеўскай мітраполіі. Паняцьці гэтыя мелі выключна царкоўнае значэньне, гэта былі назвы ЦАРКОЎНЫХ ПРАВІНЦЫЙ. З той прычыны, што Галіцкая царкоўная правінцыя была новай (маладой), яна была названая "Малая Росія". Але пазьней яе тэрыторыю зноў далучылі да Кіеўскай мітраполіі і патрэба ў гэтай назве зьнікае. Масквіцяне, штосьці ведалі пра звон ды не ведалі адкуль ён. Але ў 17 ст. маскавіты вырашылі падпарадкаваць Кіеўскую мітраполію Маскве і назваць яе "Маларосіяй". Духавенству і герархіі Кіеўскай мітраполіі не падабаліся гэткія зьмены. Відавочна, адыёзным было тое, што зямлю дзе паўстала Кіеўская мітраполія (адкуль пачалася хрысьціянізацыя усходняй Эўропы ў паўночным кірунку) становіцца, быццам, "новай" (маладой) Русьсю ды яшчэ падпарадкаванай Маскве, куды хрысьціянства прыйшло значна пазьней.
2
-
1
-
1
-
1