Comments by "вадим прОскурка" (@user-ui7hl6hp8k) on "БЕЛСАТ NEWS" channel.

  1. 204
  2. 141
  3. 53
  4. 27
  5. 19
  6. 10
  7. 9
  8. 9
  9. 8
  10. 8
  11. Ўстань ты, старонка, родная маці! Годзе зімовага рабскага сну, Годзе табе ўжо слёзна ўздыхаці,— Выйдзі на поле, на сенажаці, Выйдзі спаткаці вясну! Скінь лахманы, што доўгія векі Ты валачыла з кастры, з палыну; Выйдзі з-пад дзікай зімняй апекі, Што над табою строіла здзекі,— Выйдзі спаткаці вясну! Вырылі сцюжы віхрамі, снегам Яму глыбоку табе не адну; Снежныя наспы мела начлегам... Глянь, снягі таюць, рэчкі йдуць бегам... Выйдзі спаткаці вясну! З поўначы сівер кідаў табою, Як абадрану з лісткоў галіну; З захаду зверы йшлі чарадою Рваць твае грудзі... Выйшла жывою,— Выйдзі ж спаткаці вясну! Дзетак тваіх скрозь крыўдай сляпілі, Мучылі, гналі без часу ў труну, Казак вучылі, што ты ў магіле, Толькі ж бліск сонца здраду асіліў... Выйдзі спаткаці вясну! Ясна, святочна ў красы ўбярыся, Птушкай свабоднай сягні ў вышыну, З сонцам злучыся, зорамі йскрыся, Песняй распейся, славай акрыйся, Выйдзі спаткаці вясну! Сплецену з церняў маеш карону, Хорам твой — неба і нівы краса, Царства ў чатыры дрэмле староны, Слугі — мазольных рук міліёны... Выйдзі... Чакае вясна!.. 1912 Янка Купала
    4
  12. 3
  13. 2
  14. 1