Comments by "вадим прОскурка" (@user-ui7hl6hp8k) on "Будка гласности" video.
-
Час надыходзіць расправіць плечы,
час для сустрэч, развітання, час
пошуку сэнсу забытых рэчаў -
вольныя мы, ці няма ўжо нас.
За перамогамі - боль і страты,
выратаванне - і жах, і цуд.
Яснае неба над кожнай хатай,
ці мы да неба ўзнясемся тут.
Колькі мальбы ў вышыню ляцела...
Божа, глядзі - ажывае сцяг
бела-чырвона-белы. Бела-
русь падымаецца на касцях.
Кожны чацвёрты, трэці кожны, -
каб не загінулі тут і зноў, -
Божа магутны, пяшчотны Божа,
будзь сёння побач дачок i сыноў! © Анна Галанина
1